Казлова Надзея Макараўна

Надзея Макараўна Казлова нарадзілася і вырасла ў в.Саўна (цяпер ужо нежылая). 3 першага класа Надзея дапамагала маці на ферме — даіла кароў. Яшчэ і дома па гаспадарцы паспявала нямала зрабіць, і ў школе добра вучыцца. У 1971 выйшла замуж, тады ж і з’ехала з мужам на Поўнач. У горадзе Ухта ім далі пакой у інтэрнаце. У гэтым жа горадзе Надзея Макараўна атрымала дзве спецыяльнасці: будаўнічую і кравецкую. Большы час яна працавала ў атэлье краўцом. А ў 1986 годзе, ужо ўтрох, разам з сынам, вярнуліся на радзіму, сталі жыць у Макеевічах. Надзея ўладкавалася ў саўгас касірам, дзе прапрацавала 10 гадоў, затым яшчэ 10 гадоў была паштальёнам. Заўсёды працавала з настроем, з усмешкай.

Зараз Надзея Макараўна на пенсіі. Яна працягвае весці здаровы лад жыцця. Як толькі сыходзіць снег, садзіцца на ровар і аб’язджае акругу, любуецца родным краем.

Кожную восень ездзіць у санаторый, аздараўляецца, амалоджваецца, набіраецца сіл.

Ёсць у Надзеі Макараўны невялікі агарод, дзе вырошчвае самае неабходнае. Кажа, у гэтым годзе ў яе быў добры ўраджай бульбы, бо садзіць гэту гародніну па свайму метаду. На пытанне: «А які ў Вас спосаб?», адказвае: «Гэта сакрэт». У доме ў гаспадыні шмат кветак, любіць і ўмее іх даглядаць. I, праўда, куды ні зірні — усюды кветкі! А вечары бавіць за вышыўкай і цёплымі ўспамінамі аб мінулым.

I яшчэ піша вершы, такія ж добрыя, светлыя, чыстыя, як і яна сама.

Бібліяграфія:
Валодзіна, Л. Як пражыць, не стаміўшыся / Людміла Валодзіна // Родная ніва. – 2014. – 15 кастрычніка. – С.4.

***
Я в родительский дом, как на крыльях лечу,
Здесь душа от тревог отдыхает.
Я родимой земле поклониться хочу,
Ведь она как родная встречает.
Здесь другая страна и особенный свет.
Льётся в сердце моё прямо с неба.
Здесь другие луга, чище воздуха нет,
И вкуснее воды нет и хлеба.
Сколько прожито лет на чужой стороне,
Но всё тянет в свою деревеньку.
Слаще мёда, конфет, тянет сердце к тебе
Убежать на денек, на недельку.
Так живи, процветай, мой родительский дом,
Для души моей сладкой отрада.
Буйным цветом сирень под окном расцветёт,
Мне другого для счастья не надо.