Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная »Маладыя галасы »Жылінская Г.І.

Жылінская Ганна Іванаўна

Бiяграфiя

Нарадзілася 30 жніўня ў 1989 г. ў в. Забор’е Краснагорскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У 1990 г. яе сям’я пераехала на Клімаўшчыну радзіму маці. Свой першы верш напісала ў адзінаццаць гадоў.

Закончыла Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж, потым Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.

Друкавалася ў студэнцкай газеце каледжа, наведвала літаратурны гурток. Выступала на раённым радыё “Голас Клімаўшчыны”, ёсць публікацыі ў раённай газеце “Родная ніва”. Прымае актыўны ўдзел у літаратурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Тэма творчасці разнастайная: гэта вершы пра каханне і жыццё, гумарыстычныя вершы пра сяброў і годы студэнцтва, аб радзіме.

У 2017 годзе ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені за ўдзел у конкурсе паэзіі IV рэгіянальнага свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” (г. Касцюковічы).

У 2018 годзе прыняла ўдзел у літаратурнай секцыі “Быть на земле поэтом” XX Міжнароднага фестываля самадзейнай народнай творчасці “Порубежье” (пас. Шумячы Расійская Федэрацыя).


Назвы зборнікаў і гады іх выдання

“Жыццё - спрадвечная дарога”, 2012 г.


Аб жыцці і творчасці

Віктарава, Г. У "Вясёлцы" - весела! / Галіна Віктарава // Родная ніва. — 2018. — 7 ліпеня. — С. 9 : фота.

Квартюк, В. Слова – крылатые созданья / Валентина Квартюк // Родная ніва. — 2012. — 18 красавіка. — С. 5.

Ковалев, И. Литературные победы / Игорь Ковалев // Родная ніва. — 2017. — 27 мая. — С. 3.

Цыганкова, Г. Их окрыляет вдохновение / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 11 мая. — С. 5.

Цыганкова, Г. Калі зіма карункі вяжа / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 28 снежня. — С. 5 : фота.

Цыганкова, Г. Мовай роднаю даражы / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2018. — 3 сакавіка. — С. 4 : фота.

Цыганков, П. От школьной скамьи – к семейному очагу / Павел Цыганков // Родная ніва. — 2015. — 5 лістапада. — С. 3.

Цыганкова, Г. Пера волшебного творенье / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2016. — 7 мая. — С. 4 : фота.

Цыганкова, Г. Суседства муз і натхнення / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2016. — 2 красавіка. — С. 4.


Back to top