ru by
Вандроўка па родным краі
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурса сярод бібліятэк на лепшую відэапрэзентацыю “Вандроўка па родным краі”


1.Агульныя палажэнні.
1.1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага конкурсу на лепшую відэапрэзентацыю “Вандроўка па родным краі” (далей – Конкурс), крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да яго ўдзельнікаў, парадак правядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў.
1.2. Конкурс праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці.
1.3.Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Пехцерава дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка”.

2. Мэты конкурсу.
- Удасканаленне краязнаўчай і пошукава-даследчай дзейнасці бібліятэк.
- Папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны.
- Развіццё і падтрымка творчага патэнцыялу супрацоўнікаў бібліятэк, павышэнне іх прафесійнага майстэрства.
-Выяўленне і распаўсюджванне лепшага вопыту работы бібліятэк па стварэнні і выкарыстанні электроннага прадукта.

3.Умовы і парадак правядзення конкурса. 
3.1. Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 кастрычніка 2022 года.
3.2.Удзельнікамі конкурса з’яўляюцца цэнтральная раённая, гарадскія і сельскія бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка”.
3.3.На разгляд журы прадастаўляецца відэапрэзентацыя, якая  раскрывае багацце і разнастайнасць прыродных, гістарычных і турыстычных аб’ектаў, славутасцяў, размешчаных на тэрыторыі населенага пункта, разказвае аб знакамітых людзях - выхадцах раёна. У аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці да 1 лістапада прадастаўляецца творчы праект, а таксама відэапрэзентацыя на лічбавых носьбітах ці па электроннай пошце.
3.4. Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці аказвае кансультацыйную і метадычную падтрымку удзельнікаў конкурсу.

4. Крытэрыі ацэнкі.
4.1. Адпаведнасць тэматыцы конкурсу арыгінальнасць задумы і творчы падыход.
4.2.Змястоўнасць работы.
4.3.Даступнасць ўспрымання і эмацыйнае ўздзеянне.
4.4.Арыгінальная ідэя падачы матэрыяла (экскурсія, падарожжа, віртуальная прагулка).

5. Падвядзенне вынікаў конкурсу.

5.1.Для забеспячэння правядзення конкурсу ствараецца журы. Вынікі  падводзяцца на паседжанні журы да 01.12 2022 года.
5.2.Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1,2,3 ступені і каштоўнымі падарункамі. За актыўны ўдзел у конкурсе рашэннем журы могуць ўручацца заахвочвальныя дыпломы.
5.3.Інфармацыя пра пераможцаў будзе размешчана на інфармацыйным сайце дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” http://libklimovich.mogilev.by/

 

ВЫНІКІ КОНКУРСУ

З мэтай прыцягнення ўвагі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы, памятных месцаў Клімавіцкага краю ў бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” рэалізоўваўся турыстычна-краязнаўчы праект “Вандроўка па роднаму краю”. Глядзець відэаролікі пераможцаў.

Па выніках правядзення конкурсу дыпломамі пераможцаў адзначаны:

Дыплом I ступені – Лабжанская і Раднянская сельскія бібліятэкі.

Дыплом II ступені – Ціманаўская, Высокоўская і Звянчацкая сельскія бібліятэкі.

Дыплом III ступені – гарадская бібліятэка №1 і Малышкавіцкая сельская бібліятэка.