Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Класікі» Бурсаў I. Ц.

Бурсаў Iван Цярэнцьевiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 19 снежня 1927 г. ў г. Клiмавiчы Магiлёўскай вобласцi. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г. Паэт, перакладчык. Пiша на рускай i беларускай мовах. З сям’i ваеннаслужачага.

Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны пачаў свой працоўны шлях счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе (1945-1952).

Потым быў саставіцелем цягнікоў на Мінскім трактарным прадпрыемстве. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі і наведваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце “Знамя юности”.

Іван Цярэнцьевіч скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам аддзела прозы ў часопісе “Нёман”. У 1965 г. пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Маскву і стаў працаваць у выдавецтве “Молодая гвардия”.

Як паэт Іван Бурсаў пачаў друкавацца ў 1953 г. Першыя вершы на рускай і беларускай мовах змясціў у завадской шматтыражцы. Выдаў шэраг паэтычных і празаічных зборнікаў, кніг вершаў і казак для дзяцей. Лірычны герой твораў І.Бурсава адчувае радасць жыцця, кахання, трывогу за лёс людзей. Задушэўным субяседнікам выступае ён у размове з дзецьмі, якіх вучыць разумець жыццё. Перакладае творы беларускіх і ўкраінскіх паэтаў на рускую мову. У яго перакладах выйшлi кнiгi Р. Барадулiна, Г. Бураўкiна, У. Караткевiча, В. Зуёнка, Е. Лось, К. Цвiркi, М. Федзюковiча i iншыя творы беларускай лiтаратуры. На вершы I. Бурсава У. Буднiкам, Я. Глебавым i К. Цесаковым напiсаны песнi.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

11 лістапада 2019 года памёр паэт, празаік, перакладчык Іван Цярэнцьевіч Бурсаў, які жыў у Маскве.

Творы І.Ц. Бурсава

“Близкие звезды”, 1960 г.

“Едет лес”, 1961 г.

“Как дед Мороз для зайчат построил мост”, 1963 г.

“Косая сажень”, 1964 г.

“Как звери к зиме готовятся”, 1966 г.

“Лобжанка-речка”, 1967 г.

“Матрешкины сказки”, 1968 г.

“Сказки с присказками”, 1968 г.

“Весёлые небылички”, 1970 г.

“Горсть”, 1970 г.

“Страна Голубого Солнца”, 1973 г.

“Праздник света”, 1976 г.

“Грамота лет”, 1977 г.

“Сказки, полные чудес”, 1979 г.

“Помня о любви”, 1980 г.

“Песочные часы”, 1981 г.

“Слово по кругу”, 1981 г.

“Девяносто пять ежей”, 1982 г. “Круг”, 1986 г.

“На золотом крыльце сидели”, 1986 г.

“Колесо обозрения”, 1988 г.

“Сорок сорок”, 1988 г.

Аб жыцці і творчасці

Аўсяннікава, Т. «Жывая памятка...» / Тамара Аўсяннікава // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 14 студзеня. — С. 11.

Аўсяннікава, Т. Іван Бурсаў і музыка / Тамара Аўсяннікава // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 4 лістапада. — С. 10.

Iван Бурсаў // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткi даведнiк. — Мінск, 1981. — С. 47-48.

Iвану Бурсаву — 50 // ЛiМ. — 1977. — 23 снежня. — С. 11.

Iвану Бурсаву — 50 гадоў // Новае жыццё. — 1977. — 22 снежня.

Барадулiн, Р. Захапляючыся, веруючы, сумняваючыся : [I. Бурсаву – 60] // ЛiМ. — 1987. — 18 снежня. — С. 7.

БССР. Вярхоўны Савет. Прэзiдыум, Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР Аб узнагароджаннi пiсьменнiка Бурсава I. Ц. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР // Збор законаў БССР. — 1987. — № 36. — С. 531- 532.

Бурсаў Iван // Беларускiя пicьменнiкi : бiябiблiяграфiчны слоўнiк. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992. — С. 408 — 416.

Бурсаў Iван Цярэнцьевiч // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны : бiблiяграфічны паказальнiк. — Магiлёў, 1993. — С. 23 — 25.

Бурсаў Iван Цярэнцьевiч // Памяць : гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. — Мінск : Унiверсiтэцкае, 1995. — С. 631.

Бурсаў Iван Цярэнцьевiч // Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi, 1984.

Даменікан, Т. Ён нарадзіўся ў Клімавічах / Таццяна Даменікан // Родная ніва. – 2022. – 27 ліпеня. – С. 6 : фота.

Даменікан, Т. Падарунак ад пісьменніка / Таццяна Даменікан // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 21 жніўня. – С. 3.

Даменікан, Т. Падарунак пісьменніка бібліятэцы / Таццяна Даменікан // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 34 (верасень). – С. 2 : фота.

Ждановіч, І. Ад казак свет святлее / Іван Ждановіч // Голас Радзімы. – 2016. – 6 кастрычніка. – С. 3 : фота.

Капчынская, І. Маскоўскі беларус Іван Бурсаў / Ірына Капчынская // Голас Радзімы. – 2016. – 6 кастрычніка. – С. 3 : фота.

Карлюкевіч, А. З Масквою звязана жыццё і творчасць / Алесь Карлюкевіч, Адам Мальдіс // Родны небасхіл у сэрцы : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі. У 2 кн. Кн.1 / уклад. Наталля Шчарбакова ; прадмова Георгія Прахіна. - Мінск : Звязда, 2021. - С. 14.

Кварцюк, В. Паэт Іван Бурсаў / Валянціна Кварцюк // Родная ніва. — 2012. — 19 снежня. — С. 3.

Ласоўскi, М. Рускi паэт Iван Бурсаў // Новае жыццё. — 1966. — 18 жнiўня.

Марцiновiч, А. Дар душэўнай дабрынi // Беларуская дзiцячая кнiга : лiтаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск, 1986. — С. 158 — 164.

Марцiновiч, А. Чараўнiк з краiны блакiтнага сонца (Iван Бурсаў) // Марцiновiч А. Дарога ў запаветнае : нарысы, артыкулы. — Мінск, 1992. — С. 129-133.

Марціновіч, А. Набыткі, прасветленыя часам / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 23 снежня. — С. 7.

Панізьнік, С. Зерне словаў : [з дня нараджэння Івана Бурсава, паэта, перакладчыка, ураджэнца Клімавіцкага раёна ; фота Іван Бурсаў і Яўгенія Янішчыц 1969 г.] / Сяргей Панізьнік // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 47 (снежань). – С. 7 : фота.

Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии Беларуси. В 2 т. Т. 1 / авторы проекта : Владимир Гниломедов, Микола Микулич ; редкол. : В.В. Гниломедов и [др.]. — Минск : Беларуская навука, 2019. — С. 176 — 192.

Рагойша, В. Даўні след і новыя "Шагі" : [пра творчы набытак Івана Бурсава, паэта, ураджэнца г. Клімавічы] / Вячаслаў Рагойша // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 8 мая (№18). — С. 14.

Рагойша, В. На розныя галасы : [беларуская паэзія ў рускамоўным узнаўленні Івана Бурсава, паэта, ураджэнца г. Клімавічы] / Вячаслаў Рагойша // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 5 студзеня. — С. 6 : фота.

Стэльмах, А. Масквіч з душою Беларуса : [да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Бурсава, паэта, ураджэнца г. Клімавічы] / Алёна Стэльмах // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 15 студзеня. — С. 7 : фота.

Халiпскi, Г. Аўтографы I. Бурсава // Заклiк Iльiча (Чэрыкаў). — 1980. — 15 лiстапада.

“Он наш поэт – он наша слава”

 

“Он наш поэт – он наша слава” слайд-шоу па творчасці паэта-земляка І.Ц. Бурсава. Глядзець


Пісьмо Івана Бурсава

 

Пісьмо Івана Бурсава калектыву Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Глядзець

Back to top