Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Класікі» Пруднiкаў А. Т.

Пруднiкаў Алесь (Аляксандр) Трафiмавiч

Бiяграфiя

Нарадзіўся 14 красавіка 1910 г. ў вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна ў сялянскай сям'і. Паэт, журналіст. Стрыечны брат П.Пруднікава.

Пасля заканчэння Мілаславіцкай школы Алесь некаторы час працаваў у вёсцы, затым на будоўлі чыгункі, вучыўся ў Рагачоўскім педтэхнікуме, але неўзабаве пакінуў вучобу і перабраўся ў 1930 г. ў Мінск. Тут ён зноў працаваў на будоўлі, карэктарам у выдавецтве, журналістам БелТА. У 1932 г. стаў студэнтам педінстытута, але праз год вымушаны быў пакінуць вучобу і да 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі, пасля працаваў у Клімавіцкай раённай газеце “Камуна”. Потым паступіў вучыцца ў Ленінградскі настаўніцкі інстытут, які і закончыў у 1938 годзе. Друкаваўся з 1930 года.

Пэўны час Алесь выкладаў рускую мову і літаратуру ў школе, быў інспектарам Пятроўскага РайАНА ў Карэліі і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. I тут ён, па сведчанні сяброў, актыўна займаўся літаратурнай творчасцю. На жаль, архіў паэта загінуў у полымі вайны. Вершы яго раскіданы па старонках беларускіх і расійскіх газет, асобна ў 1931 г. выйшла толькі яго невялікая паэма “Зямныя зоры”.

Вершам А.Пруднікава ўласціва публіцыстычная накіраванасць, узнёсласць. Паэт не парывае сваей кроўнай сувязі з вёскай, але ўжо адчувае сябе і часцінкай мітуслівага горада, зачароўваецца яго працоўным рытмам. У вершах ён імкнуўся адлюстраваць час, і калі не заўсёды ўдавалася гэта зрабіць, то віной таму былі тагачасныя жыццёвыя абставіны. Паэтычнае майстэрства расло, паэт быў на ўздыме, але здзейсніць задуманае яму не было дадзена лёсам. З первых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фонце разведчыкам.

Паэт загінуў 5 жніўня 1941 года каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна.

Творы А.Т. Пруднікава

“Зямныя зоры”, 1932.

“Крывею сэрца”, 1967.


Аб жыцці і творчасці

Алесь Пруднiкаў (1910-1941) // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. — 1990. — № 4. — С. 13.

Алесь Пруднiкаў // Iшла вайна народная… : Беларускія пiсьменнiкi ў Вялiкай Айчыннай. — Мінск, 1991. — С. 533 — 534.

Алесь Пруднiкаў // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткі даведнік — Мінск, 1981. — С. 281— 282.

Алесь Пруднiкаў // Радзiме — радок i жыццё. Памяцi беларускіх паэтаў, якiя гераiчна загiнулi на Вялiкай Айчыннай вайне. — Мінск, 1986. — С. 50 — 51.

Анцыперовіч, А. Загублены ў полымі саракавых / А. Анцыперовіч // Бібліятэка прапануе. — 2018. — № 4. — С. 12 — 16.

Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць: У дапамогу настаўнікам і студэнтам. — Мінск, 2005.

Клiмуць, Я. Алесь Пруднiкаў / Я. Клімуць // Магiлёўская праўда. — 1991. — 5 студзеня. — (Анталогiя лiтаратуры Магiлёўшчыны).

Пруднiкаў Алесь // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны : бiблiяграфiчны паказальнiк. — Магiлёў, 1993. — С. 180 — 181.

Пруднiкаў Алесь // Памяць : гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. — Мінск : Унiверсiтэцкае, 1995. — С. 624.

Пруднiкаў Алесь // Энцыклапедыя лiтаратура i мастацтва Беларусi. — 1987. —Т. 4. — С. 388.

Пруднiкаў, П. Недапетая песня. Далекае, але незабытае : успамiны / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1988. — С. 149 — 154.

Сергiеня, В. 75 год з дня нараджэння Алеся Пруднiкава / В. Сергіеня // Полымя. — 1985. — № 4. — С. 224.



Back to top